Preview

Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия биологических наук

Пашыраны пошук

Сучасныя структура і стан расліннасці ўздоўж трас прадуктаправодаў і ліній электраперадачы

https://doi.org/10.29235/1029-8940-2021-66-1-107-121

Анатацыя

Праведзены аналіз структуры і стану расліннасці ўздоўж трас нафта-, газа-, іншых прадуктаправодаў і ліній электраперадачы (ЛЭП). Эколага-геабатанічныя даследаванні структуры і стану расліннасці праводзілі з выкарыстаннем метаду эколага-фітацэнатычных профіляў, або трансект. Усяго закладзена 72 трансекты з 450 пробнымі пляцоўкамі. Устаноўлена, што будаўніцтва і ўтрыманне трас прадуктаправодаў і ЛЭП з’яўляецца катастрафічным фактарам для расліннага покрыва ў цэлым і функцыянавання прыродных экасістэм, перш за ўсё лясных. Лугавыя экасістэмы адрозніваюцца меншай трансфармацыяй фітацэнозаў (асабліва пад ЛЭП) і больш хуткай аднаўленчай сукцэсіяй за кошт генафонду мясцовых траў. Адзначаны наступныя заканамернасці ў сінантрапізацыі  раслінных супольніцтваў ва ўсіх экасістэмах, дзе пракладзены трасы прадуктаправодаў і ЛЭП: найбольшая канцэнтрацыя сінантропаў, у тым ліку інвазійных адвентаў, на адкрытай прасторы трасы (па цэнтры) і рэзкае іх змяншэнне з аддаленнем ад яе. Уздоўж трас прадуктаправодаў і ЛЭП пануюць травяністыя расліны, а пры недастатковым доглядзе ўсе часцей сустракаюцца дрэвы і хмызнякі. Пры адсутнасці касьбы і ўзворвання развіццё дрэвава-хмызняковай расліннасці суправаджаецца буйнатраўем. Трасы прадуктаправодаў і ЛЭП – палігон і міграцыйныя рэчышчы для сегеталаў-эксплерэнтаў, экспансійных рудэралаў і інвазійных відаў раслін (усяго тут выяўлена 90 інвазій). У той жа час пры прыняцці належных мер догляду за ўгоддзямі (рэгулярная касьба, высечка падросту і хмызнякоў, несуцэльнае ўзворванне) існуюць спрыяльныя ўмовы для развіцця травяных супольніцтваў, уключаючы рэдкія і ўнікальныя, уздоўж гэтых трас. Стан і перспектывы развіцця расліннасці ўздоўж трас прадуктаправодаў і ЛЭП знаходзяцца ў прамой залежнасці ад якасці абслугоўвання трас, уключаючы выкарчоўку і ўзворванне зябліва.

Аб аўтарах

I. Сцепановiч
Iнстытут эксперыментальнай батанiкi iмя В.Ф. Купрэвiча, НАН Беларусi
Беларусь


А. Суднік
Iнстытут эксперыментальнай батанiкi iмя В.Ф. Купрэвiча, НАН Беларусi
Беларусь


Спіс літаратуры

1. Методика проведения мониторинга растительного мира в составе Национальной системы мониторинга окру-жающей среды Республики Беларусь / авт.-сост. : А. B. Пугачевский [и др.] ; под ред. А. B. Пугачевского. - Минск : Право и экономика, 2011. - 165 с.

2. Программа и методика биогеоценологических исследований / B. Н. Сукачев [и др.] ; отв. ред. Н. B. Дылис. - М. : Наука, 1974. - 403 с.

3. Метадычныя падыходы да стварэння сістэмы крытэраў інтэграванай ацэнкі стану расліннасці / А. В. Пугачэўскі [і інш.] // Маніторынг і ацэнка стану расліннага покрыва: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 28–31 кастр. 2003 г. / рэдкал. : В. І. Парфёнаў (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2003. – С. 87–89.

4. Степанович, И. Мониторинг луговой и лугово-болотной растительности Беларуси: научно-методические основы, технология, сеть пунктов / И. Степанович, Е. Степанович. - Saarbrucken: LAP LAMBERT Acad. Publ., 2015. - 328 с.

5. Сцепановіч, І. М. Навуковыя асновы ацэнкі і аховы біяразнастайнасці прыроднай травяністай расліннасці Беларусі / І. М. Сцепановіч // Природ. ресурсы. - 2000. - № 3. - С. 16-27.

6. Сцепановіч, І. М. Навукова-метадычныя асновы маніторынгу лугавой і лугава-балотнай расліннасці Беларусі / І. М. Сцепановіч, А. Ф. Сцепановіч. – Мінск: Беларус. навука, 2013. - 289 с.

7. Сцепановіч, І. М. Прынцыпы, метады і крытэры сазалагічнай ацэнкі раслінных супольніцтваў / І. М. Сцепановіч // Природ. ресурсы. - 2016. - № 1. - С. 34-47.

8. Сцепановіч, Я. М. Трансект-метад як аснова маніторынгу раслінных экасістэм (з нямецкага досведу) / Я. М. Сцепановіч // Міжнародны экалагічны досвед і яго выкарыстанне на Беларусі : зб. навук. артыкулаў міжнар. канф., 18–19 лістап. 2003 г., Віцебск / пад агульн. рэд. У. К. Слабіна.– Віцебск, 2003. - С. 226-230.

9. Определитель высших растений Беларуси / Т. А. Сауткина, под ред. В. И. Парфенова. - Минск : Дизайн ПРО, 1999. - 472 с.

10. Флора Беларуси. Сосудистые растения : в 6 т. / Д. И. Третьяков [и др.] ; под общ. ред. В. И. Парфенова ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича. - Т. 2: Liliopsida (Acoraceae, Alismataceae, Araceae, Butomaceae, Commelinaceae, Hydrocharitaceae, Juncaginaceae, Lemnaceae, Najadaceae, Poaceae, Potamogetonaceae, Scheuchzeriaceae, Sparganiaceae, Typhaceae, Zannicheliaceae). - Минск : Беларус. навука, 2013. - 447 с.

11. Флора Беларуси. Сосудистые растения: в 6 т. / Д. В. Дубовик [и др.] ; под общ. ред. В. И. Парфенова ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича. - Т. 3: Liliopsida (Tofieldiaceae, Melanthiaceae, Colchicaceae, Liliaceae, Hyacinthaceae, Alliaceae, Ixioliriaceae, Hemerocallidaceae, Hostaceae, Amarylidaceae, Agavaceae, Asphodelliaceae, Asparagaceae, Ophiopogonaceae, Convalliriaceae, Trilliaceae, Dioscoreaceae, Pontederiaceae, Iridaceae, Cannaceae, Orchidaceae, Juncaceae, Cyperaceae. - Минск : Беларус. навука, 2017. - 573 с.

12. Красная книга Республики Беларусь. Растения: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды дикорастущих растений / редкол. : И. М. Качановский (предс.) [и др.]. - 4-е изд. - Минск : Беларус. энцыкл. iмя П. Броўкі, 2015. - 448 с.

13. Rothmaler, W. Exkursionflora von Deutschland. Band 3. Gefaeflanzen: Atlasband / W. Rothmaler. - Jena; Stuttgart: Gustaw Fischer Verl., 1994. - 754 S.

14. Флора Беларуси. Мохообразные : в 2 т. / Г. Ф. Рыковский, О. М. Масловский ; под ред. В. И. Парфенова. - Т. 1: Andreaeopsida-Bryopsida. - Минск : Тэхналогія, 2004. - 437 с.

15. Флора Беларуси. Мохообразные: в 2 т. / Г. Ф. Рыковский, О. М. Масловский ; под ред. В. И. Парфенова. - Т. 2: Hepaticopsida-Sphagnopsida. - Минск : Беларус. навука, 2009. - 213 с.

16. Горбач, Н. В. Лишайники Белоруссии: определитель / Н. В. Горбач. - Минск : Наука и техника, 1973. - 335 с.

17. Braun-Blanquet, J. Pflanzensociologie. Grundzuge der Vegetationskunde / J. Braun-Blanquet. - Aufl. 3. -Wien : Springer-Verlag, 1964. - 865 S.

18. Chytrý, M. Vegetace České republiky 4. Lesí a křovinná vegetace = Vegetation of the Czech Republic 4. Forest and Scrub Vegetation / M. Chytrý (ed.), J. Douda, J. Roleček, J. Sádlo, K. Boublík, R. Hédl, M. Vítková, D. Zelený, J. Navrátilová, Z. Neuhäuslová, P. Petřik, J. Kolbek, Z. Lososová, K.Šumberová&R. Hrivnák. – Praha : Academia, 2013. – 551 p.

19. Matuszkiewicz, W. Przewodnik do oznaczania zbiorowisk roslinnych Polski / W. Matuszkiewicz. - Warszawa : PWN, 2001. - 537 s.

20. Schubert, R. Bestimmungsbuch der Pflanzengesellschaften Mittel- und Nordostdeutschlands / R. Schubert, W. Hilbig, S. Klotz. - Jena; Stuttgart: Gustav Fischer Verlag, 1995. - 403 S.

21. Соломаха, В. А. Синтаксономія рослинності України / В. А. Соломаха // Укр. фітоцен. зб. Сер. А, Фітосоціологія. - 1996. - № 4 (5). - 119 с.

22. Сцепановіч, Я. М. Фітацэнаразнастайнасць расліннасці Беларусі / Я. М. Сцепановіч// Ботаника (исследования). - 2006. - Вып. 34. - С. 264-281.

23. Гнатюк, Е. П. Методы исследования ценофлор (на примере растительных сообществ вырубок Карелии) / Е. П. Гнатюк, А. М. Крышень. - Петрозаводск : Карельск. науч. центр РАН, 2005. - 68 с.

24. Черепанов, С. К. Сосудистые растения России и сопредельных государств / С. К. Черепанов. - 2-е изд. - СПб. : Мир и семья, 1995. - 990 с.

25. Список мхов Восточной Европы и Северной Азии / М. С. Игнатов [и др.] // Arctoa. - 2006. - Т. 15. - С. 1-130.

26. Poelt, J. The lichens Ahmadjians and M. E. Hale / J. Poelt // The Lichens / ed. : V. Ahmadjian, M. E. Hale. - New York, 1973. - P. 599-632.

27. Черная книга флоры Беларуси: чужеродные вредоносные растения / Д. В. Дубовик [и др.]; под общ. ред. В. И. Парфенова, А. В. Пугачевского. - Минск : Беларус. навука, 2020. - 407 с.


##reviewer.review.form##

Праглядаў: 387


Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1029-8940 (Print)
ISSN 2524-230X (Online)